- Главная
- Сервисы
- Архив новостей
Працоўная дзейнасць
Восень ціха прыварожвае 🍂
Залатою шчымлівай парой.
Лісцяў-кветак мігценне прыгожае
Ашчаджае вястун-лістабой.🍁
Ён сваё яшчэ возьме напоўніцу,
Скіне з дрэваў убранне на дол. 🌳
А пакуль сэрца радасцю поўніцца,
Фарбаў-водбліскаў цэлы прыпол.
У. Мароз
Працоўная дзейнасць восеньскай парой дорыць нашым хлопчыкам і дзяўчынкам самыя прыемныя эмоцыі. 👧
Пад грабелькамi весела шапацяць рознакаляровыя лісточкі, пераліваюцца ўсімі адценнямі жоўтага і чырвонага. 🟡🔴А калі падкінуць уверх шапаткi ахапак, то атрымаецца цэлы лістападны дождж! 🍂
З карысцю для здароўя і настрою дапамагаем у ўборцы тэрыторыі дзіцячага садка.
202620252024202320222021202020192018201720162015