- Главная
- Сервисы
- Архив новостей
Фестываль "Усе мы родам з дзяцінства"
Фестываль Усе мы родам з дзяцінства
Усе мы ведаем, што без роднай мовы, без любові да сваёй Бацькаўшчыны чалавеку існаваць немагчыма. Як пісаў народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч,
“Як ты дорага мне, мая родная мова!
Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!
Ты калісьці з калыскі мяне падымала
I вучыла ў бацькоў на руках гаварыць.
У жыцці маім слова найпершае «мама»
I цяпер для мяне сама міла гучыць.
Я па літарах родных вучыўся чытаць,
I буквар для мяне быў жыцця палавінай.
Быў шчаслівы я роднаю мовай сказаць
Першы раз: «Беларусь, мая сонца-краіна!”
І таму вельмі важна далучаць да роднай мовы самых маленькіх грамадзян нашай краіны, каб ужо з маленства дзеці чулі і стараліся ўжываць беларускае слова ў паўсядзенным жыцці, каб іх дзяцінства было ахінута народнымі казкамі, песнямі, гульнямі і запамінальнымі вершамі.
У межах мерапрыемстваў, спланаваных для дзяцей у дашкольной установе па далучэнні выхаванцаў да народнай спадчыны, музычныя кіраўнікі Запольская К.А., Цынкевіч Д. С., выхавацелі Тарароева Л.В., Станько І.А. падрыхтавалі і правялі фальклорна-літаратурны фестываль “Усе мы родам з дзяцінства” пры ўдзеле выхавацеляў і выхаванцаў усіх груп. Дзеці з вялікім задавальненнем чыталі вершы на роднай мове, спявалі народныя прыпеўкі, калыханкі, знаёмыя з самых першых гадоў жыцця, песні пра родную зямлю, любімы садочак, сваю сям’ю. Кожны танец дзетак быў прасякнуты пачуццем павагі і аддданасці традыцыям і абрадам сваёй краіны. Пры дамамозе мультымедыйнай устаноўкі гледачы і госці вандравалі па куточках Беларусі і, у прыватнасці, па самых знакамітых мясцінах роднага горада.
Найбольш уразіла гледачоў сумеснае выкананне песні “Усе мы родам з дзяцінства” адміністрацыяй садочка, выхавацелямі і нашымі дзеткамі. Пранікнена і ў той жа час урачыста гучалі словы песні:
“І плыве нада мной
Над табой і над светам
Голас мой, голас твой.
Усе мы родам з дзяцінства
Усе мы родам з дзяцінства
Гора тым, хто забыўся пра гэта.”
202620252024202320222021202020192018201720162015